Logo
Print this page

Песню мальтыйскіх манахінь не абралі для «Еўрабачання»

Напярэдадні гурт Ekklesia Sisters, які складаецца з шасці сясцёр-урсулінак, паспяхова прайшоў у сябе на радзіме адборачны этап.

У Мальце прайшоў фінал нацыянальнага адбору песні для «Еўрабачання-2015», у якім удзельнічала група каталіцкіх манахінь. Сёстры апынуліся ў ліку 20 фіналістаў з песняй "Любі і адпусці" ("Love and Let go"), якая апавядае аб іх рабоце з сіротамі ў яслях горада Слім.

22 кастрычніка 2014 г група Ekklesia Sisters, якая складаецца з шасці манахінь-урсулінак з Мальты паспяхова прайшлі ў сябе на радзіме адборачны этап і наблізіліся да ўдзелу ў песенным конкурсе Еўрабачанне-2015, які адбудзецца ў Вене (Аўстрыя).

Сёстры апынуліся ў ліку 20 фіналістаў (з 134 удзельнікаў) з песняй "Любі і адпусці" ("Love and Let go"), якая апавядае аб іх рабоце з сіротамі ў яслях горада Слім.

А перамогу ў Мальтыйскім нацыянальным адборы атрымала спявачка Амбер з песняй "Warrior" («Войны»). Дарэчы, у пачатку адбору на сцэне выступіў(ла) пераможца «Еўрабачання-2014» Канчыта Вурст.

Last modified onАўторак, 25 Лістапад 2014 19:56
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.