Logo
Print this page

На дрэве ў Мікашэвічах людзі ўбачылі аблічча Багародзіцы

Але Царква нагадвае: пакланяцца дрэву, класці пад яго грошы і цукеркі - гэта паганства і святатацтва.

Аб чарговым выпадку нібыта праявы на дрэве Нерукатворнай выявы Найсвяцейшай Панны Марыі пішуць беларускія СМІ. Як паведамляецца, абрысы аблічча Багародзіцы мясцовыя жыхары ўбачылі на дубе, які расце на старых могілках у райцэнтры Мікашэвічы Брэсцкай вобласці.

Па словах адной з мясцовых жыхарак, малюнак спачатку быў недакладным, быў бачны толькі сілуэт, але паступова абрысы станавіліся больш прыкметнымі. Мясцовыя жыхары ўжо павязалі на дрэва дзясяткі ручнікоў і стужачак, штодня ў да дуба прыходзяць і прыязджаюць дзясяткі «паломнікаў».

Аднак падобныя «цуды», як правіла, Царква не прызнае. Калі аблічча Багародзіцы таксама ўбачылі на дрэве 2012 годзе ў вёсцы Губарэвічы Хойніцкага раёна, праваслаўны епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан расчараваў «вернікаў», адзначыўшы, што ніякага аблічча і цуду на дрэве ён не ўбачыў. І патлумачыў людзям, што гэта паганства і святатацтва: класці пад дрэва грошы, цукеркі.

Last modified onПятніца, 28 Лістапад 2014 13:19
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.