Logo
Print this page

Святы Айцец заклікаў не забывацца пра пакутуючых ад сучаснага рабства

Папа Францішак прывітаў удзельнікаў ІІ Міжнароднай канферэнцыі на тэму барацьбы супраць гандлю людзьмі, якая праходзіць у Лондане 5-6 снежня 2014 г.

Удзельнікі форума, сярод якіх духавенства, паліцэйскія і эксперты з розных краін свету, задзейнічаныя ў барацьбе з сучасным рабствам, абмяркоўваюць магчымасці супрацоўніцтва ў гэтай сферы і сумесныя стратэгіі супрацьдзеяння гандлю людзьмі. Святы Айцец выказаў глыбокую падзяку сабраным на канферэнцыі за іх “рашучую барацьбу” супраць сучаснага рабства. “Вашы намаганні на карысць дыялогу аб законным супрацьдзеянні гандлю людзьмі і дапамозе пакутуючым аб рабства асабліва важныя па прычыне схаванага характару гэтага злачынства. Мы ніколі не павінны забывацца і ігнараваць пакуты шматлікіх мужчын, жанчын і дзяцей, чалавечая годнасць якіх парушаецца шляхам гэтых злоўжыванняў”, - напісаў Пантыфік.

Францішак скіраваў падзяку арганізатарам форума – Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Уэльса, лонданскай паліцыі і дэпартаменту ўрада Вялікабрытаніі па пытаннях міграцыі, бяспекі і парадку, і нагадаў, што “Касцёл застаецца верным сваёй місіі, змагацца з гандлем людзьмі і падтрыліваць ахвяраў гэтай язвы”.

radiovaticana.va

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.