BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду

Яна азначае тое, што ў хуткім часе ксёндз Уладзімір Гуляй можа стаць кіраўніком найбольш масавай у краіне дыяцэзіі.

Папа Рымскі Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя біскупам-каад’ютарам Гродзенскай дыяцэзіі. Такое рашэнне 5 красавіка 2024 года апублікавалі ў Ватыкане. 48-гадовы святар з 2003 года служыць пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара), а цяпер стане дапаможным біскупам найбольш масавай дыяцэзіі ў краіне.

Пасада біскупа-каад’ютара незвычайная і рэдкая не толькі для Беларусі, але ў цэлым у свеце. Такі іерарх прызначаецца, каб дапамагаць кіраўніку дыяцэзіі (ардынарыю), aднак у адрозненні ад вікарнага біскупа мае права замяшчаць ардынарыя падчас яго адсутнасці. Таксама каад’ютар адразу аўтаматычна становіцца кіраўніком дыяцэзіі ў выпадку адстаўкі або смерці ардынарыя.

Фактычна гэта азначае, што ксёндз Уладзімір Гуляй будзе служыць у Гродзенскай дыяцэзіі як дапаможны біскуп і адразу ўзначаліць дыяцэзію пасля сыходу ў адстаўку цяперашняга ардынарыя біскупа Аляксандра Кашкевіча, якому ў верасні споўніцца 75 гадоў.

Існуе прадпісанне Святога Пасаду, у якім прапаноўваецца біскупам пры дасягненні ўзросту ў 75 гадоў падаць прашэнне аб адстаўцы, як гэта было з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Канчатковае рашэнне прымае Папа Рымскі.

Ксёндз Уладзімір Гуляй для мясцовых вернікаў «свой» – ён нарадзіўся на Гродзеншчыне ў Ваўкавыску. Цяпер святара чакае ўрачыстае біскупскае пасвячэнне і ўступленне на пасаду.

Цікава, што ў маладосці ксёндз Уладзімір Гуляй быў гітарыстам і вакалістам – менавіта ён стварыў каталіцкі музычны гурт AVE, цяперашні калектыў гродзенскай семінарыі.

Media

Last modified onПятніца, 05 Красавік 2024 17:49
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць