Logo
Print this page

Каталікі Беларусі абураныя заявай Гулякі і збіраюць подпісы

Вернікі лічаць, што такія заявы ўносяць разлад у адносіны дзяржавы і Каталіцкай Царквы, нагнятаюць міжканфесійную варожасць.

У Мінску каталікі пачалі збор подпісаў пад адкрытым лістом да кіраўніцтва краіны пасля публічнай заявы ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Беларусі Леаніда Гулякі. Нагадаем, чыноўнік заявіў аб тым, што некаторыя ксяндзы з Польшчы займаюцца ў Беларусі палітыкай, парушаюць заканадаўства і правілы дарожнага руху. Таксама Гуляка заявіў аб некаторых парушэннях у Беларускай праваслаўнай царкве.

У лісце адзначаецца, што крытыка без фактаў абражае вернікаў, іх пастыраў і іх рэлігійныя пачуцці. Таксама вернікі лічаць, што такія заявы ўносяць разлад у адносіны дзяржавы і Каталіцкай Царквы, нагнятаюць міжканфесійную варожасць, піша КРЫНІЦА.INFO.

Пад зваротам пастаўленыя ўжо дзясяткі подпісаў.

Last modified onПанядзелак, 26 Студзень 2015 12:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.