Каталіцкія біскупы Беларусі заклікалі правесці пост у намерах міру ва Украіне
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Прымем дабравольныя велікапосныя абмежаванні ў інтэнцыі жаданага міру і будзем прасіць Пана, каб захаваў свет ад голаду, агню і вайны.
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Некалькі дзён таму позірк усяго свету быў прыцягнуты да нашай краіны. У Мінску адбылася вельмі важная сустрэча ў так званым нармандскім фармаце, мэтай якой было выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння канфлікту ва Украіне.
У сувязі з гэтай сустрэчай з’явілася новая надзея на дыпламатычнае вырашэнне гэтага доўгага канфлікту, які адабраў жыццё і здароўе ў нявінных мірных людзей. Няхай плёнам гэтай сустрэчы будзе жаданы мір, а не толькі кароткая хвіліна перадышкі.
На парозе Вялікага посту заахвочваем усіх вас, браты і сёстры, да далейшай малітвы ў гэтай такой важнай для нас інтэнцыі. Скіроўваем заклік аб жэстах салідарнасці і падтрымкі для братняга ўкраінскага народа ў гэты асабліва цяжкі для яго час. Прымем дабравольныя велікапосныя абмежаванні ў інтэнцыі жаданага міру і будзем прасіць Пана, каб захаваў свет ад голаду, агню і вайны.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Мінск, 18 лютага 2015 г, Catholic.by
Related items
-
Два гады, як зняволены ксёндз Акалатовіч: «Малюся, каб годна прайсці выпрабаванні»
-
Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску – фотафакт
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі