Вітаем на сайце і запрашаем аўтараў!
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Comments (20)
Падзяліцеся тым, якое цікавае і прыгожае каталіцкая жыццё!
І зноў наш сайт змяніў дызайн, а таксама назву. Па старым адрасе ўсе старонкі па-ранейшаму будуць даступныя. Назва без прывязкі да рэгіёну прадугледжвае, што навіны на сайце будуць з'яўляцца не толькі з Гомеля. Асабліва мы разлічваем на тое, што аўтары з буйных гарадоў Брэстчыны - абласнога цэнтра, а таксама Баранавічаў, Пінска - стануць дасылаць свае навіны. Бо Пінская дыяцэзія - адзіная ў Беларусі, якая не прадстаўленая ў інтэрнэце уласным парталам.
Дызайн і канцэпцыя сайта пакуль знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, таму просім далучацца да працы і тых, хто можа дапамагчы ў вырашэнні тэхнічных пытанняў - недахоп часу і ведаў не дазваляе самім хутка з усім справіцца. Нагадваем, што сайт распрацоўваецца і адмініструецца на валанцёрскай аснове. Таксама просім паведамляць пра памылкі і недахопы, якія вы сустракаеце на сайце.
Свае матэрыялы, водгукі аб сайце і прапановы просім пакідаць у каментарах пад гэтым артыкулам, а таксама ў сацсетках (спасылкі уверсе старонкі). Пішыце на Katolik.life - давайце разам дзяліцца тым, якое цікавае і прыгожае каталіцкае жыццё!
Related items
-
Толькі ў адной дыяцэзіі Беларусі католікам дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
У Беларусі – двое новых каталіцкіх святароў. Што пра іх вядома?
-
Рэкордная колькасць дзяцей прыме Першую Камунію ў мінскім катэдральным касцёле
-
«Чорны анёл» ля духавенства. Ці не прынясе матэрыяльная карысць духоўную шкоду?
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі