Logo
Print this page

У дні Вялікага посту БЧ прапануе пасажырам поснае меню

Асартымент страў выключае прадукты жывёльнага паходжання: агароднінныя салаты, перац, бульба з грыбамі, кашы, грыбная салянка, а таксама садавіна і сокі.

Падчас Вялікага посту, які пачаўся ў праваслаўных 23 лютага і будзе доўжыцца да 11 красавіка, а ў каталікоў - з 18 лютага па 4 красавіка, Беларуская чыгунка ў вагонах-рэстаранах прапануе спецыяльнае нішчымнае меню.

Асартымент страў выключае прадукты жывёльнага паходжання. Да прыкладу, гэта агароднінныя салаты, перац, бульба з грыбамі, кашы, грыбная салянка, а таксама садавіна і сокі, паведамляе прэс-служба БЧ.

Поснае меню дзейнічае ў міжнародных цягніках фарміравання БЧ: Мінск - Масква, Мінск - Санкт-Пецярбург, Мінск - Кіеў, Мінск - Адлер, Мінск - Мінеральныя Воды, Мінск - Анапа, а таксама Брэст - Санкт-Пецярбург, Брэст - Масква і Гомель - Масква.

Для тых жа, хто не трымае пост, па-ранейшаму даступна традыцыйнае меню з мясных, рыбных і малочных страў.

Чытайце таксама: Пост - гэта не замена мяса на яшчэ больш смачную рыбу! >>>

Last modified onСерада, 25 Люты 2015 15:47
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.