З вянкамі і паясамі – вось у якіх касцюмах прымалі Першую Камунію дзеці ў Заслаўі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Замест звыклых белых кашуляў і сукенак дзяўчынкі і хлопчыкі апранулі касцюмы і вянкі з беларускай вышыванкай.
У касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі 26 траўня, як і ў многіх каталіцкіх парафіях у гэты час, адбылося свята Першай Святой Камуніі. Аднак урачыстасць у Заслаўі мела асаблівасць – дзякуючы незвычайным касцюмам, у якіх дзеці ўпершыню прынялі Цела Хрыста.
Замест звыклых белых кашуляў і сукенак дзяўчынкі і хлопчыкі апранулі касцюмы і вянкі з беларускай вышыванкай. Здымкі на парафіяльнай старонцы Instagram выклікалі захапленне падпісчыкаў:
«Якія цудоўныя касцюмы ў дзетак!», «Касцюмы неверагодныя!»
Святар таксама быў апрануты ў альбу з элементамі вышыванкі. Нагадаем, крыху меней за год таму пробашчам заслаўскай парафіі стаў ксёндз Антоній Клімантовіч – былы шматгадовы пробашч мінскай архікатэдры.
Media
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве