Logo
Print this page

Хрысціянскія каштоўнасці XX стагоддзя спрабавалі вывезці з Беларусі

«Новы запавет» на славянскай і рускай мовах 1902 выдання і драўляны абраз выяўленыя ў купэ цягніка.

На беларуска-ўкраінскай мяжы, на выездзе з Беларусі, 25 лютага ў пункце пропуску «Славечна» мытнікі і памежнікі выявілі культурныя каштоўнасці XX стагоддзя. Аглядаючы цягнік «Санкт-Пецярбург - Кішынёў», у адным з купэ за згарнутымі матрацамі была знойдзена кніга «Новы запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста» на славянскай і рускай мовах 1902 выдання, а таксама абраз, напісаны на дрэве.

Уладальнікаў кантрабанды выявіць не ўдалося, паведамляе прэс-група Гомельскай мытні. Ні праваднікі, ні пасажыры не прызналіся ў незаконным перамяшчэнні грузу. Тавар канфіскаваны, прызначаная мастацтвазнаўчая экспертыза. Суд прыме рашэнне аб канфіскацыі маёмасці ў даход дзяржавы.

Last modified onПятніца, 27 Люты 2015 13:30
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.