Logo
Print this page

У ЗША запусцяць паветраны шар з выявай Хрыста

Кошык шара разлічаны на чатырох пасажыраў, пасля Вялікадня яго змогуць арандаваць хрысціянскія арганізацыі.

На Вялікдзень над Нью-Ёркам запусцяць паветраны шар пад назвай «Уваскрослы». На шары вышынёй 25 метраў намаляваны Ісус Хрыстос, які ўсміхаецца.

Кошык шара разлічаны на чатырох пасажыраў, паведамляе кампанія Sky Sail Balloons, якой належыць шар. Пасля Вялікадня яго змогуць арандаваць хрысціянскія арганізацыі, але выключна ў рэлігійных мэтах, інфармуе агенцтва CNL.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.