У Ватыкане апублікавалі дакумент супраць гандлю людзьмі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Асноўныя прычыны існавання такой сітуацыі ляжаць у незахаванні асноўных правоў чалавека.
Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і “Caritas Internationalis” выступілі з супольным дакументам, які асуджае гандаль людзьмі і прапануе шляхі барацьбы з ім. Аўтары нагадваюць, што гэта з’ява з’яўляецца сучаснай формай рабства. Сёння па меншай меры 2,4 млн. людзей з’яўляюцца яе ахвярамі, а штогадовыя даходы злачынных структур у гэтым сектары складаюць па меншай меры 32 млрд. долараў ЗША. Асноўныя прычыны існавання такой сітуацыі ляжаць у незахаванні асноўных правоў чалавека і немагчымасці доступу да асноўных патрэб, адсутнасці палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай стабільнасці, існаванні ўзброеных канфліктаў і ўціску жанчын у некаторых культурах.
Касцёл, на думку аўтараў дакументу, можа шмат прапанаваць сёння для спынення гандлю людзьмі. Гаворка ідзе пра: прафілактыку і павышэнне ўзроўню інфармаванасці сярод патэнцыйных ахвяр; разнапланавую дапамогу тым, хто трапіў у рукі злачынцаў, ад сацыяльнай да псіхалагічнай; прасоўванне заканадаўства, якое эфектыўна абараняе ахвяр гандлю людзьмі і карае гандляроў, закладае спрыяльную міграцыйную палітыку; стварэнне і развіццё сеткі партнёрства касцёльных структур, на падабенства той, якая існуе паміж свецкімі органамі ўлады, недзяржаўнымі і міжнароднымі арганізацыямі.
У дакуменце прыводзяцца станоўчыя прыклады працы і супрацоўніцтва касцёльных арганізацый у галіне дапамогі ахвярам сучаснага рабства і барацьбы з гэтай з’явай.
Related items
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар
-
Колькі ахвяруюць за хрост у касцёле, абмеркавалі ў Гродне
-
У каталіцкую семінарыю ў Беларусі залічаны 6 чалавек – меней, чым летась
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі