Logo
Print this page

Семінарыя ў Пінску запрашае хлопцаў на рэкалекцыі

Некалькі дзён духоўных практыкаванняў стануць магчымасцю задумацца над сэнсам жыцця.

З 29 да 31 ліпеня Міждыяцэзіяльная духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць рэкалекцыі для хлопцаў з 15 гадоў. Некалькі дзён духоўных разважанняў з’яўляюцца цудоўнай нагодай глыбей задумацца над сэнсам свайго жыцця і шукаць сваю дарогу пад кіраўніцтвам Духа Святога.

Можна прыехаць 28 ліпеня вечарам.

Арганізатары просяць загадзя паведаміць пра свой удзел па тэлефоне: 8 029 672 58 36

альбо на e-mail: mvds@catholic.by

Семінарыя шчыра запрашае ўсіх жадаючых.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.