Logo
Print this page

Прызначаны новы рэктар Пінскай семінарыі

Ім стаў магістр тэалогіі і філасофіі, малады святар Андрэй Рылка.

Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, па ўзгадненні з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, членамі Біскупскай камісіі па справах Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў г. Пінску, з дня 25 ліпеня 2015 г. вызваліў ксяндза Яна Саламона з выканання абавязкаў рэктара гэтай духоўнай установы ў сувязі з неаднаразовай просьбай святара, скіраванай як да цяперашняга біскупа Пінскай дыяцэзіі, так і да яго папярэдніка.

Новым рэктарам Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў г. Пінску прызначаны ксёндз Андрэй Рылка.

Сatholic.by

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.