BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Не фэйкі і не хакеры: «Радыё Марыя» працягвае збор і тлумачыць непаразуменні

У чатах каталіцкіх супольнасцяў распаўсюджвалі паведамленні пра тое, што быццам акцыя па зборы ахвяраванняў – гэта махлярства, бо ў касцёлах не гучалі адпаведныя абвесткі. У рэдакцыі патлумачылі, у чым справа.

Збор сродкаў для арганізацыі новай студыі каталіцкага «Радыё Марыя» ў Беларусі працягваецца. Нагадаем, было сабрана каля 50 тысяч рублёў ахвяраванняў, чаго не хапіла на выкуп дома, у якім здымала памяшканне рэдакцыя. Аднак наперадзе – высяленне з будынка, пошук новага памяшкання, яго рамонт пад арганізацыю студыі.

Гэта павінна быць вялікае памяшканне, бо «Радыё Марыя» – гэта не проста медыя, якому патрэбны стол, кампутар і мікрафон, а гэта прастора, якая заўжды поўная людзей – валанцёры, госці, супрацоўнікі, запісы праграм і малітоўныя эфіры. Нават цяперашнія памяшканні былі ўжо цеснаватыя для патрэбаў «Радыё Марыя».

Відавочна, што сабранай сумы не хопіць на ўсе выдаткі, тым больш, актуальным застаецца і пытанне выплаты заробкаў. Нагадаем, радыё існуе выключна на ахвяраванні, сабраныя ў Беларусі, і не можа прымаць фінансавую дапамогу з-за мяжы.

Каманда радыё выказвае вялікую падзяку ўсім, хто зрабіў ахвяраванне, і ў той жа час – засмучэнне непаразуменнямі, якія ўзніклі ў некаторых вернікаў, і якія распаўсюджваюць іх у чатах каталіцкіх супольнасцяў.

Гаворка ідзе пра паведамленні пра тое, што быццам абвешчаны збор з'яўляецца «акцыяй хакераў», з заклікам не рабіць ніякіх пералічэнняў. Гэта думка была абгрунтавана тым, што калі б сапраўды збіралі ахвяраванні на каталіцкае радыё, то пра гэта паведамілі б парафіяльныя святары ў касцёлах.

У рэдакцыі патлумачылі: хоць радыё і з'яўляецца каталіцкім, яно не ўваходзіць у Касцёльныя структуры, таму цэнтралізаваныя абвесткі пра збор пакуль не гучаць у касцёлах.

Рэдакцыя спадзяецца, што сітуацыя з інфармаваннем можа нейкім чынам змяніцца, улічваючы тое, што «Радыё Марыя» карыстаецца папулярнасцю ў вернікаў і на працягу ўжо амаль 9 год робіць значныя высілкі для стварэння годнага каталіцкага кантэнту.

У прыватным парадку ахвочыя могуць зрабіць ахвяраванне па рэквізітах, размешчаных на афіцыйным сайце радыё >

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 15 Красавік 2024 10:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць