Logo
Print this page

«Laudato si'» выдадзена па-руску і па-беларуску

Энцыкліка Папы стала даступная для мясцовых чытачоў.

У маскоўскім выдавецтве францысканцаў выйшаў у свет доўгачаканы пераклад на рускую мову энцыклікі Папы Францыска аб клопаце аб агульным доме - «Laudato si'». Выдаўцы ўпэўненыя, што першы наклад у тысячу асобнікаў разыйдзецца вельмі хутка. Выпушчаны выдавецтвам у мінулым годзе пераклад апостальскага звароту Папы Францішка Evangelii gaudium выклікаў вялікую цікавасць у рускамоўных чытачоў і стаў бэстсэлерам.

Таксама ў выдавецтве Pro Christo пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі выйшла «Энцыкліка Laudato Si’ Святога Айца Францішка, прысвечаная клопату пра супольны дом» у перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Last modified onПанядзелак, 28 Верасень 2015 17:15
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.