У Гродне раскрыты дзёрзкі крадзеж з касцёла
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У кабінет святара злодзеі патрапілі, перапілаваўшы дужкі навясных замкоў.
Напярэдадні Раства пробашча каталіцкага храма ў Гродна абакралі трое зламыснікаў, двое з якіх раней судзімыя. 20-гадовы і 22-гадовы прыяцелі разам са старэйшым на 10 гадоў таварышам праніклі ноччу ў кабінет пробашча касцёла Маці Божай Анёльскай, адкуль выкралі 2 млн. рублёў, 65 даляраў, падарункавы набор і манітор ад кампутара.
Міліцыя раскрыла злачынства па гарачых слядах, і высветліла, што злодзеі загадзя прадумалі план і падрыхтаваліся да крадзяжу. Старэйшы са зламыснікаў напярэдадні некалькі разоў прыходзіў у гэты касцёл братоў-францішканаў, просячы міласціну, у той жа час прадумваючы план злачынства. У кабінет святара злодзеі патрапілі, перапілаваўшы дужкі навясных замкоў.
Вярнуць атрымалася частку выкрадзенага зламыснікамі, паведамляе гарадзенскае УУС.
Related items
-
«Жыццё пачынаецца там, дзе знікае 5G». Святар з Віцебска выпускае кнігу – для падлеткаў
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы