Logo
Print this page

Google замест Раства павіншаваў з «надыходзячым сезонам»

Расійская і ўкраінская версіі наогул не змянялі лагатып.

Папулярны пошукавік Google, які змяняе выявы лагатыпа на тэматычныя карцінкі падчас святаў і памятных дат, не павіншаваў хрысціян заходняга абраду з Раством. 25 снежня, калі каля мільярда католікаў і вернікаў пратэстанцкіх канфесій адзначалі Раство Хрыстова, Google размясціў карцінку з падарункавымі скрынкамі (у некаторых варыянтах - і з ёлачнымі ўпрыгажэннямі) з подпісам «Сезон надыходзіць!».

Аналагічныя малюнкі і фразы былі амаль на ўсіх моўных версіях пошукавіка Google, у тым ліку на беларускай. Выключэнне склаў польскі Google, дзе подпіс абвяшчаў «Вясёлых святаў!» - традыцыйнае польскае віншаванне з Калядамі. Але малюнка ясляў, Ісуса, Святой Сям'і пры гэтым не было - ні воднага хрысціянскага сімвала.

Дарэчы, як расійская, так і ўкраінская версіі Google 25 снежня ўвогуле не змянялі лагатып на святочную карцінку.

Last modified onСубота, 26 Снежань 2015 11:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.