Бяздомная нарадзіла дзяўчынку ля плошчы св. Пятра ў Ватыкане
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Жанчыне дапамаглі паліцыянты, Папа прапанаваў жыллё.
Ватыкан прапанаваў жыллё бяздомнай Румунце, якая ў ноч з аўторка на сераду нарадзіла дзіцяці каля плошчы св. Пятра. Прапанову часовага знаходжання ў касцельным доме прадставіў ад імя Папы Францішка папскі супрацоўнік сацыяльнага забеспячэння арцыбіскуп Конрад Краеўскі.
У Ватыкане паведамілі, што працаўнік сацыяльнага забеспячэння адведаў у сераду 36-гадовую жанчыну, якая прабывае ў рымскім шпіталі разам з дачкой. Абедзве знаходзяцца ў добрым стане. У марозную ноч дапамаглі жанчыне паліцыянтка, якая патрулявала раён плошчы святога Пятра. Яна і яе калега знялі курткі, а затым накрылі імі маці і нованароджаную. Яны таксама адразу выклікалі хуткую дапамогу.
Арцыбіскуп Краеўскі, пастаянна клапоцячыся пра бяздомных у непасрэднай блізкасці ад Ватыкана, ведаў жанчыну і ўжо прапанаваў ёй некалькі разоў часовае жыллё. Ніколі, аднак, не скарыстала з гэтай прапановы. Ён паўтарыў гэта сёння ад імя Папы Рымскага. Жанчыне прапанаваў, каб на год пасялілася ў доме для самотных маці ў падпарадкаванні законных сясцёр у Вечным горадзе.
«Яна сама павінна вырашыць, што хоча зрабіць», – сказаў прэс-сакратар Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі. Ён падкрэсліў, што дзяўчынка не нарадзіўся на плошчы святога Пятра, але побач з ёй, і не зʼяўляецца грамадзянкай Ватыкана.
Пад аркадамі ў раёне плошчы святога Пятра штоноч начуюць дзясяткі бяздомных. Папскі работнік сацыяльнага забеспячэння, разам з добраахвотнікамі з швейцарскіх гвардзейцаў развозіць ім рэгулярна ежу і коўдры.
Related items
- Дыскатэкай на ўсю вуліцу адзначаюць на Гродзеншчыне... Першую Камунію ў дзяцей
- Старадаўняя капліца згарэла на могілках у Смаргоні
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- «Не сказалі нават біскупу». Даведаліся, на які тэрмін асудзілі святароў у Віцебску
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні