BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Бяздомная нарадзіла дзяўчынку ля плошчы св. Пятра ў Ватыкане

Жанчыне дапамаглі паліцыянты, Папа прапанаваў жыллё.

Ватыкан прапанаваў жыллё бяздомнай Румунце, якая ў ноч з аўторка на сераду нарадзіла дзіцяці каля плошчы св. Пятра. Прапанову часовага знаходжання ў касцельным доме прадставіў ад імя Папы Францішка папскі супрацоўнік сацыяльнага забеспячэння арцыбіскуп Конрад Краеўскі.

У Ватыкане паведамілі, што працаўнік сацыяльнага забеспячэння адведаў у сераду 36-гадовую жанчыну, якая прабывае ў рымскім шпіталі разам з дачкой. Абедзве знаходзяцца ў добрым стане. У марозную ноч дапамаглі жанчыне паліцыянтка, якая патрулявала раён плошчы святога Пятра. Яна і яе калега знялі курткі, а затым накрылі імі маці і нованароджаную. Яны таксама адразу выклікалі хуткую дапамогу.

Арцыбіскуп Краеўскі, пастаянна клапоцячыся пра бяздомных у непасрэднай блізкасці ад Ватыкана, ведаў жанчыну і ўжо прапанаваў ёй некалькі разоў часовае жыллё. Ніколі, аднак, не скарыстала з гэтай прапановы. Ён паўтарыў гэта сёння ад імя Папы Рымскага. Жанчыне прапанаваў, каб на год пасялілася ў доме для самотных маці ў падпарадкаванні законных сясцёр у Вечным горадзе.

«Яна сама павінна вырашыць, што хоча зрабіць», – сказаў прэс-сакратар Ватыкана кс. Федэрыка Ламбардзі. Ён падкрэсліў, што дзяўчынка не нарадзіўся на плошчы святога Пятра, але побач з ёй, і не зʼяўляецца грамадзянкай Ватыкана.

Пад аркадамі ў раёне плошчы святога Пятра штоноч начуюць дзясяткі бяздомных. Папскі работнік сацыяльнага забеспячэння, разам з добраахвотнікамі з швейцарскіх гвардзейцаў развозіць ім рэгулярна ежу і коўдры.

Catholicnews.by

Last modified onЧацвер, 21 Студзень 2016 11:50
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць