Біблію ўпершыню пераклалі на мову малюнкаў-эмодзі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Аўтар выкарыстаў у перакладзе 80 смайлікаў і 200 словаў.
Поўная версія напісанай з дапамогай эмодзі Бібліі з’явілася ў сетцы і стала дасяжная для спампоўвання. Пра гэта паведаміла брытанскае выданне The Guardian.
Эмодзі — невялікія малюнкі, якія выкарыстоўваюцца для перапіскі ў мэсэнджэрах і сацыяльных сетках.
Аўтары, якія, як паведамляе выданне, пажадалі застацца ананімнымі, назвалі свой пераклад «Пісаннем для Міленіумаў» (людзей, якія нарадзіліся паміж 1980-2000-мі гадамі — Рэд.).
У Твітэры ўжо з'явілася адмысловая старонка праекта - twitter.com/BibleEmoji
«Я думаю, інтэрнэт настолькі хутка будзе развівацца, што праз сто гадоў з’явіцца асобны смайл для разумення фраз», — сказаў у інтэрв'ю выданню стваральнік эмодзі-версіі. У сваім перакладзе ён выкарыстаў 80 смайлікаў і 200 слоў. Аб’ём кнігі склаў 3300 старонак. Пры гэтым стваральнік адзначыў, што не з’яўляецца хрысціянінам, хоць «шмат у чым згодны з Езусам».
Media
& jesus ? unto them, come ye after me, & i will make u
— Bible Emoji (@BibleEmoji) 29 мая 2016 г.
2 become ?ers of men.
? of mark 1:17
Related items
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Асеннія фотасесіі зрабілі беларускія манахіні
-
Святар РПЦ прайшоў праз Святыя брамы ў Ватыкане. Як так?
-
Кранальныя відэа са святаром робіць беларуская парафія