BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца

Ён добра ведае мовы, у тым ліку беларускую, і адказвае без моўных памылак. Аднак можа дапускаць факталагічныя.

У лютым 2026 года была прадстаўлена каталіцкая платформа штучнага інтэлекту, арыентаваная на бяспеку і адпаведнасць хрысціянскім каштоўнасцям.

Інструмент Acutis AI стварылі два браты з ЗША – Peter і Thomas Cooney. Acutis распрацаваны як «каталіцкі ШІ», які ўзаемадзейнічае з карыстальнікамі з павагай да вучэння Царквы, маральных прынцыпаў і біблейскай традыцыі. Аўтары прагнулі стварыць інструмент, які б дапамагаў у малітве, вывучэнні Пісання, рэфлексіі і ўзаемадзеяннях без ідэалагічных адхіленняў звычайных AI-мадэляў.

Сярод функцый заяўлены адказы на пытанні з каталіцкай тэалогіі, жыццёвых сітуацый і маральных дылем, фільтрацыя інфармацыі па каталіцкіх крытэрыях для ўзбагачэння веры.

Мы пратэсціравалі гэты «ChatGPT для католікаў». Ён добра ведае мовы, у тым ліку беларускую, і адказвае без моўных памылак. Аднак можа дапускаць факталагічныя.

Acutis AI выдатна справіўся з пытаннямі на духоўныя і маральныя тэмы – даў «мудрыя», разгорнутыя адказы з улікам кантэксту і рэчаіснасці.

Гэты чат сапраўды можа быць дарадцам і даць добрыя парады ў складаных асабістых сітуацыях згодна з хрысціянскім вучэннем, вырашыць маральную дылему паводле каталіцкай тэалогіі.

У гэтым мы пераканаліся, калі задалі пытанні рознага кшталту – некаторыя прыклады глядзіце на скрыншотах ніжэй. Разгорнутыя адказы Acutis AI па гэтых пытаннях можна прачытаць, калі спытаць у яго тое самае.

 

Але, як і іншыя AI-інструменты, Acutis можа рабіць факталагічныя памылкі, якія тычацца праблем сучаснасці. Напрыклад, чат няправільна назваў дату і прычыну закрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску, наблытаў факты. Праўда, пры паўторным такім жа пытанні ён амаль выправіўся.

 

Таму ў цэлым рэкамендуем Acutis AI для карыстання – ён можа ў чымсьці замяніць святара і даць добрыя парады ў жыццёвых сітуацыях, дапамагчы разабрацца з духоўнымі і маральнымі дылемамі.

Аднак пры пытаннях пра факты варта правяраць інфармацыю на рэсурсах, якія заслугоўваюць даверу.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПанядзелак, 02 Сакавік 2026 11:16
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць