Logo
Print this page

Пінская катэдра ўвойдзе ў лагатып 920-годдзя горада

Лідзіруе ў галасаванні варыянт з каталіцкім і праваслаўным храмамі.

Каталіцкая катэдра Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўвойдзе ў лагатып Пінска да 920-годдзя горада. Тры варыянты лагатыпа прадстаўлены на народнае галасаванне, паведамляе гарвыканкам. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай і распрацавалі некалькі праектаў лагатыпаў. На ўсіх з іх прадстаўлена выява каталіцкага сабора, а на двух варыянтах таксама - праваслаўнага храма.

Прагаласаваць можна на сайце раённай газеты "Пінскі веснік". На дадзены момант па выніках галасавання на сайце газеты, а таксама ў сацсетках лідзіруе варыянт, прадстаўлены на фота.

Вынікі будуць падведзеныя 26 лютага. Юбілей Пінск адзначыць ўжо ў 2017 годзе.

Нагадаем, Анёл-ахоўнік можа ўвайсці ў лагатып 1000-годдзя Брэста

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.