Logo
Print this page

Бясплатны канцэрт духоўнай музыкі адбудзецца ў касцёле ў Навагрудку

Перад вернікамі выступіць струнны аркестр Міхаіла Фінберга.

У Навагрудскім касцёле Святога Міхала Арханёла 9 мая адбудзецца канцэрт струннага аркестра Міхаіла Фінберга. Пачатак - ў 13.30. Падчас канцэрту духоўнай музыкі пад назвай «Духоўныя святыні маёй Бацькаўшчыны» ў выкананні Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прагучаць любімыя для вернікаў рэлігійныя музычныя творы, паведамілі ў парафіі.

Кіраўнікі: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Каліноўская. Вядучая - доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Дадзіёмава. Уваход вольны.

Last modified onНядзеля, 07 Май 2017 00:26
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.