У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін санктуарый - Маці Божай Фацімскай
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Статус дыяцэзіяльнага санктуарыя атрымае касцёл у Баранавічах.
13 мая ў Пінскай дыяцэзіі ў сотую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай будзе абвешчаны яшчэ адзін санктуарый — Маці Божай Фацімскай. Пра гэта сказана ў паведамленні біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі, якое будзе зачытана вернікам Пінскай дыяцэзіі 7 мая.
«У гісторыі паўсюднага Касцёла санктуарыі заўсёды звязаны з навяртаннем і паяднаннем, малітвай і пакаяннем. Гэтыя духоўныя практыкі набіраюць асаблівае значэнне ў святле паслання Марыі з Фацімы, — адзначае іерарх. — Устанаўленне Дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Баранавічах у 100-ю гадавіну аб’яўленняў — адмысловы знак і сведчанне жывой веры і марыйнай пабожнасці на нашай зямлі».
- Няхай гэтае святое месца жыве і развіваецца на хвалу Бога. Няхай будзе прасторай асаблівай сустрэчы чалавека з Богам, дадзенай нашай дыяцэзіі. На пілігрымаванне да новага санктуарыя з сэрца благаслаўляю, — сказаў біскуп Антоні Дзям’янка. - Заахвочваю ўсіх вернікаў да ўдзелу ва ўрачыстасцях, якія адбудуцца 13 мая бягучага года ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, дзе ў часе св. Імшы ў 12.00 адбудзецца ўстанаўленне Дыяцэзіяльнага санктуарыя.
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі