Logo
Print this page

Пасол Ватыкана ва Украіне адзначыць Тройцу з католікамі Луганска

Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроцці зноў наведвае Данбас.

10 чэрвеня ў Луганск прыбыў Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Пасол Ватыкана прыме ўдзел у святочнай імшы ў рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Луганску, паведамляе афіцыйная група самаабвешчанай ЛНР ў сацсетцы «Вконтакте».

11 чэрвеня католікі адзначаюць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у гэты дзень мясцовых вернікаў у Луганску наведае дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага.

Гэта ўжо не першы візіт арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Данбас. У снежні 2016 года дыпламат наведваў Луганск, тады ён перадаў словы прывітання ад Папы Францішка і павіншаваў мясцовых католікаў са святам Божага Нараджэння.

FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.