Logo
Print this page

Мітрапаліт Павел патлумачыў, чаму дабраслаўляе памінаць католікаў

«Мы, праваслаўныя, молімся за католікаў, а можа быць яны заўтра будуць праваслаўнымі» [відэа]

У расійскім сегменце сацсеткі «Вконтакте» паднялася хваля абурэння пасля таго, як у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы, Мітрапаліт Маскоўскай патрыярхіі Павел тлумачыць, чаму дабраслаўляе памінаць католікаў на праскамідыі (частка літургіі). Прычым, паднялі гэтую хвалю тыя, хто лічыць толькі сябе праўдзівымі вернікамі, праваслаўнымі, а католікаў - ерэтыкамі. Таму ў адрас Мітрапаліта Паўла ў сацсетцы таксама пасыпаліся абразы і абвінавачванні ад «праўдзівых праваслаўных» - праціўнікаў экуменізму.

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі патлумачыў сваю пазіцыю, адказваючы на пытанне ў адным з беларускіх храмаў. Ён нагадаў, што ў краіне шматлікія сем'і змешаныя, часта муж і жонка належаць да розных канфесій. У той жа час Мітрапаліт адзначыў, што «Хрыстос прыйшоў збавіць не толькі праваслаўных», таксама Гасподзь заклікаў маліцца нават за ворагаў, «а католікі - не ворагі».

- Мы, праваслаўныя, молімся за католікаў, а можа быць яны заўтра будуць праваслаўнымі, - сказаў лідэр БПЦ і ўзгадаў прыклады, калі ў розных краінах вернікі іншых хрысціянскіх канфесій казалі яму пра жаданне стаць праваслаўнымі.

Нагадаем, Руская праваслаўная царква, да якой адносіцца і БПЦ, забараняе праваслаўным вернікам Маскоўскага патрыярхату прымаць Святую Камунію ў каталіцкіх храмах, таксама як і католікам - у сваіх цэрквах.

Media

Last modified onНядзеля, 23 Ліпень 2017 23:29
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.