Як гучыць праваслаўная Літургія па-беларуску - ВІДЭА
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
На службе ў Гродне ўпершыню выкарыстоўвалі нядаўна прадстаўлены пераклад Новага Запавету.
У гродзенскім праваслаўным храме ў гонар Свяціцеля Мікалая Архірэйскага падвор'я ўпершыню адслужылі Літургію на беларускай мове з выкарыстаннем апошняга перакладу Новага Запавету, прадстаўленага Мітрапалітам Паўлам, кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы. Відэазапіс службы размясціў у сваім «Фэйсбуку» выконваючы абавязкі пробашча дамавой царквы іерэй Мікалай Гайдук. Ён паведаміў, што новы пераклад выкарыстоўвалі на святочнай Літургіі ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, якое праваслаўныя адзначаюць 21 верасня:
- На свята ўпершыню пачулі, як гучыць апостальскае чытанне на беларускай мове ў новым перакладзе, - напісаў святар.
Нагадаем, ва ўсіх парафіях Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі літургія ўжо даўно праходзіць на нацыянальнай, беларускай, мове.
Media
Related items
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны