Logo
Print this page

Свецкая ільвіца і афіцыйны прадстаўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі разам зняліся ў ток-шоў

Ірына Кабасакал: «З айцом Юрыем нашы погляды на тэму святаў супадаюць!»

Вядомая беларуская свецкая ільвіца, бізнес-лэдзі, тусоўшчыца, выдавец гламурнага часопіса а яшчэ лекар і блогер Ірына Кабасакал распавяла на сваёй старонцы ў Facebook, што знялася ў адным ток-шоу з каталіцкім святаром. Гаворка ідзе пра Юрыя Санько - гэта прэс-сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі і пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску. Перадача выйдзе 28 снежня на БелРосТБ - гэта тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

- Глядзіце ток-шоў «Ёсць пытанне» на актуальную тэму святаў. На фота я з айцом Юрыем, з якім нашы погляды супадаюць. Было шмат спрэчак, рознагалоссяў, і ў мяне да вас пытанне: якія святы для вас самыя галоўныя? І яшчэ я прапанавала забараніць святкаванне Хэлоўіна і штрафаваць ўстановы, якія прапагандуюць гэтае "свята", - напісала Ірына 23 лістапада са студыі тэлеканала ў Маскве.

Media

Last modified onЧацвер, 23 Лістапад 2017 22:13
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.