Logo
Print this page

Толькі хардкор: святар і законніца запісалі «цяжкі» трэк [слухаць]

Евангелізацыйны праект Step Project выпусціў новую песню «Мой Бог».

У жанры цяжкай рок-музыкі каталіцкі евангелізацыйны праект Step Project выпусцілі трэк «Мой Бог» на беларускай мове. Аўтарамі песні сталі вядомы моладзі каталіцкі святар Аляксандр Канановіч, які цяпер служыць у Мазыры і кіруе евангелізацыйным праектам Step Project, і законніца Вераніка Казлоўская з ордэна кармэлітак ад Дзіцятка Езуса, паведамляюць удзельнікі праекта на сваёй старонцы ў сацсетцы.

Сястра напісала тэкст кампазіцыі. Евангелізацыйны праект Step Project добра вядомы католікам Беларусі, музыкі выступаюць на розных фестывалях, актыўна запісваюць новыя кампазіцыі - не толькі ў жанры «металу».

Media

Last modified onАўторак, 09 Студзень 2018 21:01
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.