У Польшчы дзік уварваўся ў касцёл падчас Імшы і зламаў статую Хрыста
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (1)
У інтэрнэце празвалі кабана «апантаным», а ў паліцыі патлумачылі здарэнне проста.
На поўдні Польшчы ў горадзе Руда-Сленска падчас нядзельнай імшы 21 студзеня дзік уварваўся ў храм Божага Нараджэння. Разбіўшы шкло пры ўваходзе ў касцёл адразу пасля пачатку ранішняй службы, лясны звер стаў бегаць па храме.
Па паведамленні мясцовай прэсы, ад нечаканасці многія парафіяне запанікавалі, некаторыя, у тым ліку і святар, сталі спрабаваць выгнаць дзіка з храма. Тады той, бегаючы ў пошуках выхаду з касцёла, разбіў дзве вазы і статую Езуса Хрыста. Ці была жывёла шалёнай, не вядома - пакінуўшы храм, яна ўцякла.
У інтэрнэце ўжо празвалі дзіка «апантаным», а ў мясцовай паліцыі патлумачылі здарэнне тым, што з надыходам зімы, калі ежы ў лясах становіцца мала, дзікія кабаны ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуках харчавання. Мясцовыя ўлады маюць намер арганізаваць адстрэл ў лясах гэтых жывёл, папуляцыя якіх у апошні час узрасла.
Related items
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі