Касцёл выдасць дадатковы наклад Новага Запавету па-беларуску
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Святароў і кансэкраваных асобаў просяць удакладніць патрэбную колькасць асобнікаў.
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі будзе перавыдаваць першае поўнае афіцыйнае рыма-каталіцкае выданне «Новага Запавету». Такое рашэнне прынята па даручэнні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, старшыні Канферэнцыі Біскупаў.
Першы каталіцкі Новы Запавет па-беларуску: дзе можна набыць кнігу?
Таму Секцыя звяртаецца да святароў і кансэкраваных асобаў усіх дыяцэзій у Беларусі выказацца да 15 лютага 2018 г., колькі яшчэ асобнікаў яны хацелі б набыць для сваёй парафіі ці манаскай супольнасці. Свае просьбы трэба накіроўваць на адрас электроннай пошты: liturgia@catholic.by. Колькасць асобнікаў павінна быць кратна пяці, напрыклад, 5, 10, 15, 75, 100, адзначаецца ў паведамленні.
Related items
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
У Беларусь прыехалі мастакі, каб маляваць касцёлы і не толькі, і падзяліліся ўражаннямі
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве