Старадаўні арган даставілі з Галандыі ў магілёўскі касцёл
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Плануецца, што на ўсталёўку інструмента спатрэбіцца не менш за тры месяцы.
На днях у магілёўскі каталіцкі храм Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава даставілі механічны арган, які да гэтага знаходзіўся ў храме галандскага Эйндховена.
Інструмент, які цяпер будзе гучаць у Магілёве, быў выраблены ў 1928 годзе вядомым майстрам Леонам Верс Хуэрэн дэ Хэйт Хусенам, прадпрыемства якога было заснавана ў канцы XIX стагоддзя і працуе і цяпер, распавёў канал «Беларусь 4 Магілёў».
Арган у магілёўскім касцёле трэба будзе сабраць і наладзіць, плануецца, што на гэта спатрэбіцца не менш за тры месяцы. У канцы мінулага году біскуп Аляксандр Яшэўскі казаў пра набыццё для галоўнага касцёла Магілёва механічнага аргана. А пакуль у каталіцкім храме функцыянуе электронны інструмент.
Як вядома, да ўстанаўлення ў горадзе савецкай улады падчас святых Імшаў у касцёле гучаў механічны арган. Па звестках мясцовых гісторыкаў, ён быў вельмі рэдкім: такіх інструментаў у свеце было ўсяго чатыры - акрамя Магілёва гэта Варшава, Рым і Мехіка. Пасля закрыцця храма бальшавікамі арган разабралі, і ён бясследна знік.
Media
Related items
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Нарэшце: старадаўні касцёл на Віцебшчыне, лёс якога хвалюе грамадскасць, пачалі ратаваць