Папа Францішак моліцца за семінарыю ў Пінску [ФОТА + ВІДЭА]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дэлегацыя духоўнай семінарыі вярнулася з пілігрымкі ў Ватыкан.
Пілігрымку ў Рым здзейсніла дэлегацыя каталіцкай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Пілігрымка прайшла з нагоды 100-годдзя біскупскай сакры Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага і 80-годдзя кананізацыі святога Андрэя Баболі. Арганізаваў пілігрымку рэктар кс. Андрэй Рылка.
Семінарыйная супольнасць у складзе выкладчыкаў і каля 20 семінарыстаў на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям'янкам па дарозе ў Рым завітала ў Іванава, месца мучаніцтва св. Андрэя Баболі, наведала санктуарый святога ў Варшаве.
18 красавіка семінарыйная супольнасць прысутнічала на агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане і сустракалася з Папам Рымскім Францішкам.
- Святы Айцец сказаў, што моліцца за семінарыю ў Пінску, - паведаміў а. Аркадзь Куляха OCD, які веў справаздачу з пілігрымкі на сваёй старонцы ў сацсетцы.
Media
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа