Звыш 2 тыс. удзельнікаў сабрала сустрэча каталіцкай моладзі ў Гродне
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Гэта наша сумеснае свята маладосці і сведчання веры» [Instagram-падборка]
Агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі праходзіць 29 красавіка - 1 траўня ў Гродне. Тэмай сустрэчы абраны радок з Евангелля: «Не бойся, Марыя, бо знайшла ты ласку ў Пана» (Лк 1, 30). Сустрэча прымеркаваная да Года моладзі ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі.
Паводле агучаных афіцыйных дадзеных, мерапрыемства сабрала звыш 2 тыс. удзельнікаў, распавялі Katolik.life прадстаўнікі дэлегацыі з Гомеля. Упершыню рэспубліканская сустрэча каталіцкай моладзі праходзіць у Гродне і большасць веруючых хлопцаў і дзяўчат, вядома, з Гродзенскай дыяцэзіі. Да моладзі далучыліся многія святары, кансэкраваныя асобы і каталіцкія біскупы Беларусі на чале з Апостальскім нунцыем арцыбіскупам Габарам Пінтэрам і мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам.
- Хэй-хэй, Гродна! Мы прыехалі напаўняць ваш горад нашымі ўсмешкамі і сведчаннямі веры. Усе хто не змог паехаць - молімся за вас! - пішуць у Instagram удзельнікі.
Багатая праграма сустрэчы ўключае сумесную малітву, стасункі ў групах, дыялог з біскупамі, open-air канцэрты папулярных хрысціянскіх гуртоў.
- Гэта наша сумеснае свята маладосці і сведчання пра тое, што ў Беларусі ёсць шмат адданай Пану Езусу і Марыі маладых людзей, якія шчырым сэрцам хочуць верыць Богу і сустракацца разам, - каментаваў напярэдадні арганізатар сустрэчы, душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза.
Media
Related items
-
Асаблівы выпадак: Папскі нунцый ва Украіне маліўся ля стыхійнага мемарыялу і суцяшаў пацярпелых
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Без кантактаў з прэсай і афіцыйных сустрэч правялі першыя дні ў Ватыкане вызваленыя беларускія святары
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў