Logo
Print this page

Упершыню дапоўненая Ларэтанская літанія прагучала ў стрыме біскупаў [відэа]

Тадэвуш Кандрусевіч і Аляксандр Яшэўскі маліліся да Панны Марыі па дарозе з Гродна.

1 траўня па дарозе з Гродна, дзе праходзіла Агульнабеларуская сустрэча каталіцкай моладзі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі памаліліся Ларэтанскай літаніяй у прамым эфіры. У гэты дзень пачаліся Маёвыя набажэнствы, прысвечаныя Панне Марыі, падчас якіх моляцца гэтай літаніяй.

Нагадаем, напярэдадні ў старажытную малітву беларускія біскупы ўнеслі дапаўненне - заклік «Каралева Беларусі, маліся за нас!». Стрым ў сваім Facebook вёў з машыны біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Media

Last modified onАўторак, 01 Май 2018 21:42
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.