У 537-кіламетровую пілігрымку з Брэста ў Будслаў адправяцца больш за 60 чалавек
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
За 16 дзён шляху да паломнікаў будуць далучацца іншыя пілігрымы.
Ужо 16 чэрвеня ў Будслаў выйдзе першае пешае паломніцтва. Пілігрымка з Брэста стане самай доўгай і адной з самых масавых. Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ў выніку ў Будслаў у складзе паломніцтва Пінскай дыяцэзіі прыходзяць 300-400 чалавек.
Рэгістрацыя паломнікаў, які выйдуць з Брэста, ужо завершана. У пілігрымку запісаліся 62 чалавекі. Тыя, хто не паспеў зарэгістравацца, таксама могуць далучыцца, але пры адной дадатковай умове: унесці ў фонд паломніцтва... банку згушчонкі! Згушчанае малако - адзін з самых любімых ласункаў пілігрымаў, тым больш яно дае энергію і дадатковыя сілы.
Нагадаем, у сваім шляху паломніцтва «Брэст - Будслаў» зробіць прыпынкі ў Жабінцы, Кобрыне, Луке, Бярозе, Івацэвічах, Лясной, Баранавічах, Паланэчцы, Ярэмічах, Дзераўном, Івянцы, Ракаве, Радашковічах, Іллі і ў Даўгінава.
Related items
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржаўных служачых Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Яшчэ адзін касцёл закрыюць у Мінску. Што пра гэта і іншыя балючыя пытанні распавялі біскупы Папе Рымскаму?
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым