У Беларусі будзе новы благаслаўлёны - «Бацька гарадзенцаў»
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Папа Рымскі ўхваліў дэкрэт аб беатыфікацыі францішканіна з Гродна Мельхіёра Фардона
Папа Рымскі Францішак ухваліў беатыфікацыю францішканіна з Гродна Мельхіёра Фардона. Юзэф Якуб нарадзіўся ў 1862 годзе ў Гродна, вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, уступіў у ордэн францішканаў, прыняў духоўнае імя Мельхіёр. Быў спаведніком і паплечнікам святога Максімільяна Кольбэ, замучанага фашыстамі ў Аўшвіцы. Памёр у Гродне 27 лютага 1927 года.
Айца Мельхіёра называлі «Бацькам гарадзенцаў» за яго прыклады дабрадушнасці. Такім запомнілі яго не толькі католікі, але і ўніяты, праваслаўныя, габрэі, пратэстанты ды іншыя тагачасныя гараджане.
Вядомая гісторыя, якая здарылася падчас I сусветнай вайны, 4 верасня 1915 г., калі айцец Мельхіёр заступіўся за 13 пажарнікаў, якіх немцы хацелі забіць за «шпіянаж». Каталіцкі святар быў адзіны з цэлага тлуму, які перад выкананнем кары падышоў да немцаў і папрасіў аб дараванні жыцця пажарнікам у замен за сваё, калі б аказалася, што яны вінаватыя. З гэтага часу у вачах гараджан ён быў прыкладам ахвярнасці і гераізму.
Узгадваюць і выпадак, калі айцец Мельхіёр даў босаму чалавеку на вуліцы свае боты, таксама ён дапамагаў сіротам, бедным і іншым патрабуючым.
Актыўна удзельнічаў у грамадзянскім жыцці, дзейнічаў супраць прымусу пераходу уніятаў на праваслаўе ў царскія часы і вёў «Братэрства цвярозасці».
Пры пахаванні айца Мельхіёра на Фарных могілках прысутнічала шмат гарадзенцаў, а ў гэты дзень усе крамы сімвалічна былі зачыненыя.
Дарэчы, у Гродна адбывалася дыяцэзіяльная малітва аб дары беатыфікацыі Слугі Божага айца Мельхіёра Фардона OFMСonv.
Related items
- Прыклад народнай пабожнасці: паглядзіце, як аформлена капліца ў глыбінцы
- Святара з Шуміліна не выпусцілі на волю і судзілі паўторна
- Кветкі, ровары, жанчыны: замалёўка з Імшы ля прыдарожнага крыжа
- «Трымаецца, не скардзіцца, просіць аб малітве». Святар з Валожына – паўгода ў зняволенні
- Як усміхаецца найстарэйшы іерарх Беларусі? Неафіцыйны рэпартаж з Янава