Кветкі, ровары, жанчыны: замалёўка з Імшы ля прыдарожнага крыжа
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У гэтага крыжа і каменя ў Дзятлаве ёсць свая гісторыя. Распавядаем пра яе і публікуем фота.
Фота святой Імшы ля прыдарожнага крыжа апублікавала каталіцкая парафія ў горадзе Дзятлава. Вернікі сабраліся на вуліцы пад крыжам, ля якога праходзяць Маёвыя набажэнствы, але ў гэты раз менавіта там цэлебравалі святую Імшу.
Дыванок перад палявым алтаром упрыгожылі кветкамі, побач паставілі старэнькія ровары, на якіх прыехалі на Імшу. Дарэчы, на здымках відаць, што ў малітве ўдзельнічалі выключна жанчыны.
Гэты крыж на вуліцы Фрунзе мае сваю гісторыю: яго ўсталявалі летам 2023 года з нагоды 525-й гадавіны заснавання горада. Тады, 3 ліпеня, падчас афіцыйнага Дня рэспублікі, у касцёле адбылася малітва ў інтэнцыі жыхароў Дзятлава. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі, які потым асвяціў новы крыж.
Пазней ля яго паставілі камень з надпісам: «Бог, Гонар, Айчына» ад імя ксяндза Здзіслава Пікулы, які быў пробашчам мясцовай парафіі. «Просім Цябе, Божа, благаславі і засцерагай будучыню ўсіх жыхароў горада», – гаворыцца ў надпісу на камені, усталяванага з падзякаю за 525-годдзе Дзятлава.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Прэм'ера ўнікальнага праекта: беларусы выпусцілі альбом на вершы святой Тэрэзы
- «Ён не прасіў аб адстаўцы». Парафіяне – аб звальненні пробашча Чырвонага касцёла
- Не толькі аўто. У касцёлах масава асвячаюць транспартныя сродкі
- Васільковы шлюб па-каталіцку: фота стылёвага вянчання паказалі ў Будславе
- Фота дня: рака людзей у Гудагаі + топ-5 лепшых здымкаў фэсту