Задай пытанне Мітрапаліту: Тадэвуш Кандрусевіч правядзе дыялог з моладдзю
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (2)
Пытайцеся не пра "капялюш", а пра тое, што сапраўды хвалюе! :)
7 лютага адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам “Дыялог з мітрапалітам”. Падчас сустрэчы арцыбіскуп адкажа на загадзя дасланыя пытанні. Сустрэча распачнецца святой імшой у Мінскай катэдры ў 18:30. Сам дыялог адбудзецца адразу пасля імшы.
Дасылаць свае пытанні да арцыбіскупа просяць да 1 лютага на email: fides.minsk@gmail.com
- Пытанні не павінны мець на мэце ўзбагачэнне ўласнай эрудыцыі, напрыклад: чаму біскуп падчас імшы носіць вялікі “капялюш”. Пытайцеся аб тым, што вас сапраўды хвалюе і непакоіць! Калі на сустрэчы застанецца час, арцыбіскуп адкажа на пытанні, якія не былі дасланы загадзя, - паведамляюць арганізатары, душпастырства моладзі Мінска Fides.
Media
Related items
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»