Папа Францішак не будзе адмяняць цэлібат у Каталіцкай царкве
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
«Я не адчуваю сябе здольным стаць перад Богам з гэтым рашэннем»
Падчас прэс-канферэнцыі Папы Рымскага Францішка, якая прайшла падчас пералёту з Панамы ў Рым, Пантыфіка спыталі аб магчымасці адмены цэлібата для святароў лацінскага абраду.
“Мне прыходзяць на думку словы св. Паўла VI: “Аддаю перавагу таму, каб аддаць жыццё, перш чым змяніць закон аб цэлібаце”. Заўважце, што гэта вельмі мужныя словы, прамоўленыя ў 1968-1970 гг., у перыяд больш складаны, чым актуальны. Асабіста я лічу, што цэлібат з’яўляецца дарам для Касцёла і не пагаджуся з тым, каб дазволіць факультатыўны цэлібат”, - адказаў ён.
Папа дапусціў дыскусію аб гэтым пытанні толькі ў некаторых выключных сітуацыях і душпастырскіх патрэбах, напрыклад, якія існуюць на далёкіх астравах у Акіяніі, дзе цалкам адсутнічаюць святары.
“Маё рашэнне адносна факультатыўнага цэлібату: не! Я закрыты? Магчыма, але я не адчуваю сябе здольным стаць перад Богам з гэтым рашэннем”, - дадаў ён.
Related items
-
Інфаркт, цяжкі стан. З'явіліся звесткі пра зняволенага ў Беларусі святара і яго абвінавачванне
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі