Гуляка адмовіў католікам Віцебска у дазволе на служэнне пробашча-паляка
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адказаў, што мае права не ўказваць прычыну адмовы
Парафіяне каталіцкай катэдры ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у якім прасілі перагледзець рашэнне аб забароне служэння ў Беларусі пробашчу парафіі Езуса Міласэрнага Паўлу Кнурэку. Упаўнаважаны Леанід Гуляка адказаў, што «запрашэнне грамадзяніна Рэспублікі Польша Кнурэка Паўла для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці» ў Віцебску было не ўзгоднена Упаўнаважаным, і «падстаў для перагляду раней прынятага рашэння не маецца». Гуляка адзначыў, што па законе мае права не ўказваць прычыну адмовы ўзгадніць запрашэнне святара.
Нагадаем, кс. Павел Кнурэк служыў у Беларусі больш за 15 гадоў, быў для многіх духоўным айцом, размаўляў па-беларуску. Пасля забароны на служэнне віцебскія парафіяне склалі петыцыю, пад якой падпісаліся звыш 600 чалавек.
- Упэўненыя, што такія забароны шкодзяць іміджу ўсёй краіны, - канстатавалі вернікі. Яны прасілі Гуляку паведаміць, з якой прычыны пробашчу было адмоўлена ў пастырскім служэнні на тэрыторыі Беларусі, а таксама перагледзець гэтае рашэнне і дазволіць святару вярнуцца ў сваю парафію. Цяпер віцебскія католікі маюць намер звярнуцца з той жа просьбай у Адміністрацыю прэзідэнта.
Дарэчы, кс. Павел служыў не толькі пробашчам, але і экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.
У той жа час Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў нядаўна адмяніў сваё рашэнне аб забароне рэлігійнай дзейнасці салігорскаму пробашчу-паляку >
Related items
-
Новы Апостальскі нунцый упершыню наведаў Гомель – і вось з якой нагоды
-
А вы бачылі, як вырабляюць ружанцы? Працэс паказаў беларускі майстар
-
«Уся каталіцкая Беларусь моліцца». Як адрозніваецца афіцыйнае і неафіцыйнае жыццё Касцёла
-
Незвычайна пачалі месяц малітвы Ружанца ў Гудагаі
-
Нунцыю і біскупу не дазволілі сустрэцца са зняволенымі святарамі