Ватыкан адкрые сакрэтныя архівы часоў Другой сусветнай вайны
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Дакументы датычацца пантыфікату Пія XII
Папа Францішак прыняў рашэнне адкрыць архівы Святога Пасаду, якія датычаць пантыфікату Пія XII, у перыяд з 2 сакавіка 1939 г. па 9 кастрычніка 1958 г. Даследчыкі змогуць убачыць дакументы праз год.
2 сакавіка 2020 г. Ватыканскі сакрэтны архіў дасць доступ да 151 тыс. пазіцый. Гаворка ідзе ў тым ліку і пра рукапісы шматлікіх выступленняў Эуджэніа Пачэлі, а таксама тэксты ў якія ён уласнаручна ўносіў папраўкі.
З дакументамі кваліфікаваным даследчыкам можна будзе азнаёміцца бясплатна і свабодна. Адзіным патрабаваннем з’яўляецца валоданне адпаведнай навуковай або ўніверсітэцкай ступенню і рэкамендацыйны ліст ад акрэдытаванага гістарычнага навукова-даследчага інстытута або прафесара, кампетэнтнага ў галіне гістарычных даследаванняў.
Цікавасць даследчыкаў да пантыфікату Пія XII вельмі высокая, паколькі ён прыйшоўся на час глабальных гістарычных змен і Другой сусветнай вайны.
Related items
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
Святар з горыччу выказаўся пра сваё новае прызначэнне – вернікі адрэагавалі
-
Памяць аўтара «першага беларускага блюзу» ўшанаваў біскуп і ацаніў зробленую ім жырандоль
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не