«Выводзіла глядзець нас у нябёсы». Як веруючы сын павіншаваў маму з Днём нараджэння
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў інтэрнэце...
Мінчанка Терэза Баляславаўна Белаблоцкая 29 сакавіка адзначае свой Дзень нараджэння. Пра гэта стала вядома дзякуючы яе 25-гадоваму сыну Артуру, які размясціў у сацсетцы свой верш на адрас мамы. Гэта не звычайны верш, скапіяваны дзесьці ў інтэрнэце, а сапраўдны ад душы і сэрцы напісаны твор, поўны любові да маці.
З гэтым выдатным вершам мы вырашылі пазнаёміць чытачоў. Ён - на беларускай мове. Пачытайце, як малады чалавек, каталіцкі вернік, піша аб сваім родным чалавеку, і з якой пакорай разважае пра сябе і жыццё! Напэўна любая мама была б шчаслівая прачытаць такія радкі аўтарства свайго дзіцяці.
З днём нараджэ́ння, мая́ лю́бая матýля!
Віншýю гэ́тым вéршам сёння я цябé.
Няхáй жыццё не пралятáе, бы́ццам ку́ля.
Няхáй янó перамагáе ў барацьбé.
Жадáю, каб праця́гвалася ў шчáсці
На гэ́тым свéце гэ́тае Жыццё,
Каб не спатрэ́білася ў ім крáсці
Ўсё тóе, што і так тваё,
Каб з кóжным удыхы́хам, кóжную хвіліну
Табé не надакýчыў квéтак пах,
Каб ты дары́ла рáдасць сваймý сы́ну
Тым, што ты цéшышся, жывáя на вачáх,
Бо для мянé, матýля, жыць ты бýдзеш вéчна!
Ўсіх нас на супакóі бýдзеш суцяшáць,
А, менавіта, тых людзéй, што лю́біш ты сардэ́чна
І не спыня́еш пазіты́вам зараджáць.
Твой крыж цяжкі, але, няглéдзячы на гэ́та,
Ты цярпяліва з ім да Бóга нáшага ідзéш.
І хай табé не пазайздрóсціць свцéкая кабéта -
Ты данясéш ягó і ў нéбе адпачнéш,
Бо кóжны дзень няспы́нна Пáну Éзусу малю́ся,
Аб тым, каб ты заўсёды з Ім былá паўсю́ль.
Хоць за цябé, матýля, нáват не баю́ся,
Бо ты даўнó Ямý давéрыла свой руль.
Напэ́ўна, я нікóлі не забýду,
Як прывівáла ты нам прыгажóсць жыцця́,
Калі вывóдзіла глядзéць нас у нябёсы.
Ўсімі сіламі захóўвала ў нас дзіця́.
Ты з тáтам абвянчáлася ў касцёле,
І гэ́ты шлюб стаў дóбрым пры́кладам для нас,
Бо і дагэ́туль вы трымáецеся рáзам,
Перамагáючы выпрабáванні ўсе, за гэ́ты час.
Двáццаць дзевя́ты дзень сакавікá заўсёды свя́та.
Хай чáста дзень Той выпадáе на вялікі пост,
Але і ад мянé, і ад старэ́йшага рóднага брáта
Ў гэ́ты дзень заўсёды прагучы́ць душэ́ўны тост.
Дарэ́чы. Лю́дзі ёсць, што назывáюць гарады́ бацькáмі,
Гавóраць: Растóў тáта, мáма жа Адэ́са.
І мóжа яны́ бýдуць скрыгатáць зубáмі,
Але мая́ матýля назаўжды́ Тэрэ́са!
Так вéдаю, што áўтар вéрша не зусім культýрны.
Мýсіць, у бýдучыні ідэа́льней стáну.
Ўсё рóўна бóльш жыцця́ люблю́ цябé, матýля.
Прабáч, што чáсам неналéжна я выкáзваю пашáну!
Media
Related items
- Загадкі Каралевы Беларусі: уратавала ад маскоўскай акупацыі, знікла і зноў аб'явілася
- Мілыя фота з жывёламі ў Баранавічах выклалі манаскія асобы
- Пасля сутак на мяжы кіроўцу не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы. Прычына небанальная
- Адпраўка ў войска ў Беларусі адбываецца з удзелам святароў
- Пацалунак пад абразом і цягнік з адным вагонам – чым дзеліцца парафія ў глыбінцы