Сотні кіламетраў пешшу: стартавалі пілігрымкі ў Будслаў [абнаўляецца]
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Паломніцтвы заўсёды праходзяць радасна і становяцца для многіх удзельнікаў галоўнай падзеяй лета
27 чэрвеня першыя пешыя пілігрымкі ў Будслаў пачаліся ў Беларусі. Дзясяткі хрысціян-католікаў адправіліся ў 9-дзённы шлях з Баранавічаў і Ліды. Неўзабаве стартуюць пілігрымкі з Віцебска, Мінска, Маладзечна, Смаргоні ды іншых гарадоў і мястэчак у розных кутках краіны.
У цэлым сотні паломнікаў - дзеці, моладзь, сем'і, людзі сярэдняга ўзросту, пенсіянеры - у суправаджэнні святароў, законнікаў і законніц будуць ісці пешшу, каб 5 чэрвеня прыбыць у Будслаў, дзе пройдуць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымы нясуць свае просьбы да Мамы, а ў дарозе - моляцца, слухаюць сведчанні, спяваюць і нават танчаць. Паломніцтвы заўсёды праходзяць радасна і становяцца для многіх удзельнікаў галоўнай падзеяй лета.
Як і ў мінулыя гады, Katolik.life вядзе Twitter-трансляцыю з розных пілігрымак, якія накіроўваюцца ў Будслаў.
Media
Related items
-
Чаму Ватыкан падтрымлівае сувязь з аўтарытарнымі дзяржавамі, патлумачыў Папа Рымскі
-
Каталіцкая царква не дабраслаўляе аднаполыя пары – Папа Рымскі ўнёс яснасць
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?