Logo
Print this page

Католікаў запрашаюць да супольнай малітвы дзеля спынення пандэміі

Няспынны Ружанец кожны моліцца на працягу паўгадзіны ў зручны для сябе час

Каталіцкая верніца, журналіст Марына Валасар прапанавала з'яднацца ў малітоўнай акцыі дзеля спынення эпідэміі каронавірусу.

- Усе мы ведаем, якая сітуацыя ў Беларусі з COVID-19. Кожны дзень рэгіструецца (афіцыйна) 900+ новых выпадкаў заражэння. Гэта нават афіцыйна шмат для нашай краіны. Абставіны такія, што толькі Бог і можа дапамагчы ў гэтай сітуацыі. У сувязі з гэтым ёсць прапанова. Давайце будзем маліцца кожную гадзіну на працягу сутак на Ружанцы ў інтэнцыі спынення пандэміі найперш у Беларусі, а таксама ў свеце. Атулім Беларусь малітвай праз заступніцтва Маці Божай!

Паводле прапановы Марыны, жадаючыя паведамляюць зручны для сябе час на працягу паўгадзіны, затым фарміруецца графік малітвы. Падобна да «Няспыннай малітвы за Беларусь», але ў гэтым выпадку ёсць толькі адна канкрэтная інтэнцыя - спыненне эпідэміі.

- Падчас Ружанца прасіце Марыю, каб заступілася за тых людзей, якія менавіта ў гэтыя 20-30 хвілін знаходзяцца на мяжы жыцця і смерці, у цяжкім стане, якія могуць заразіцца (каб гэтага не сталася), за ўсіх медыкаў… Вядома, што кожны католік і так моліцца на Ружанцы кожны дзень, таму мы можам аб’яднаць ружанцовы месяц з такой інтэнцыяй.

Марына прапаноўвае жадаючым паведамляць аб зручным для сябе часе ў каментарах або праз асабістыя паведамленні. Многія ўжо адгукнуліся.

Media

Last modified onАўторак, 26 Май 2020 11:09
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.