Арганізатары няспыннай малітвы за Беларусь шукаюць адважных
- Written by Вольга Севярынец
- Published in Царква
- Add new comment
Некалькі гадзін у кругласуткавай малітве застаюцца вольнымі.
У няспыннай малітве за Беларусь засталося шэсць начных і ранішніх гадзін. За дзевяць месяцаў, якія трывае малітва, хтосьці дадаўся (пераважна на дзень і вечар), а хтосьці здаўся (пераважна ўначы і ранкам). У выніку атрымалася шэсць разрываў: панядзелак 17.00-18.00, аўторак 04.00-05.00, серада 21.00-22.00, чацвер 15.00-16.00, пятніца 03.00-04.00, субота 12.00-13.00.
“Просім адважных стаць у праломе за Беларусь”, – заклікаюць арганізатары. Звязацца з імі можна па тэлефоне (8029) 593 71 60 (Воля) альбо праз пошту malitvazabielarus@gmail.com
Няспынная малітва за Беларусь – кругласуткавая непарыўная малітоўная чарга мінімум 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за краіну. Перыяд малітвы – тыдзень, месяц, паўгады – кожны выбірае сам. Далучайцеся! Беларусь патрабуе нашай малітвы!
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны