Была поўнай жыцця і радасці. 25-гадовая Вікторыя, якая змагалася з ракам, адыйшла ў вечнасць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (1)
Многія ведалі яе як добрую скаўтку, верную сяброўку і сапраўдную хрысціянку
Усяго пасля 25 гадоў зямнога жыцця адыйшла ў вечнасць каталіцкая верніца Вікторыя. Многія ведалі яе як добрую скаўтку, верную сяброўку і сапраўдную хрысціянку.
- Пяць гадоў Вікторыя актыўна служыла дзецям і моладзі ў скаўтынгу. І амаль паўтара гады змагалася з ракам. Нават калі вельмі цярпела сама - заставалася чулай на цяжкасцяў іншых. Заўсёды ведала, як падтрымаць. Дзякую Богу за кожную хвіліну, якую маглі правесці разам. Да спаткання ў Небе, сястра, люблю моцна, - напісала сяброўка Маргарыта.
- Чалавек поўны жыцця і радасці, у ёй было столькі жыцця і жадання жыць, колькі не бывае часамі ў нас, здаровых людзей! Рак, вельмі цярпела апошнія месяцы, дні... Для мяне гэта вялікі дар - ведаць яе як скаўтку, як дзяўчыну з асабліва прыгожай душой, - гаворыць сяброўка Іна. - Яе апошнія словы, якія яна напісала: памаліцца аб Божай Міласэрнасці для яе... У канцы напісала - люблю. Так сумна па-чалавечы, але веру, што мы працягваем сябраваць, бо для Бога ўсе жывыя!

Вікторыя толькі нядаўна скончыла ўніверсітэт, працавала графічным дызайнерам, любіла маляваць. Яе старонка ў сацсетцы засталася напоўненай жывапісам. А ў скаўтынгу Вікторыя абрала сабе сімвал і дэвіз, з якім ішла па жыцці:
- Мой дэвіз: «Апраніцеся ў любоў». Мой сімвал - ручаёк: кожны, хто хоча, можа прыйсці да мне і атрымаць супакой, палёгку і добры настрой (журчанне ручайка, яго прахалода, бляск ад промняў сонца). Выток, які дае жыццё ручайку - Крыніца (Хрыстос), таму ён ніколі не засохне і не спыніцца.
Related items
-
Цяпер – і ў Дзень працы. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пятнічны пост 1 мая
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Асноўную частку некаторых парафій у РФ складаюць замежнікі. Чаму гэта можа стаць праблемай?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Не толькі Турынская плашчаніца. Распавядаем пра яшчэ адну рэальную выяву Езуса Хрыста, пра якую вы маглі не ведаць