Арцыбіскуп Кандрусевіч - пра самую дасканалую канстытуцыю і пра тое, як пабудаваць новую Беларусь
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх папрасіў Маці Божую дапамагчы "зрабіць перазагрузку нашага жыцця, каб Бог, а не злы дух быў у яго цэнтры"
На ўрачыстасцях у гонар Маці Божай Кангрэгацкай 5 жніўня 2021г. у гродзенскай катэдры арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў Эўхарыстыю. У гаміліі ён адзначыў, што "сёння сняжынкі Божых ласкаў і дабротаў спадаюць на нас і наш народ". Іерарх заклікаў паставіць у цэнтры жыцця "не свае асабістыя амбіцыі, не імкненне да ўлады, матэрыяльных багаццяў, задавальненняў, а ніколі не заходзячае сонца Езуса Хрыста". Паводле арцыбіскупа Кандрусевіча, толькі Пан "спасылае нам прамяні святла любові, толькі Ён можа дапамагчы вырашыць нашыя праблемы".
Іерарх звярнуўся да Маці Божай Кангрэгацкай, просячы, каб Яна дапамагла прыняць заўсёды актуальнае і дзейснае слова Яе Сына, якое "з’яўляецца самай дасканалай канстытуцыяй, каб мы, жывучы паводле яе, будавалі новую, напоўненую ўзаемнай любоўю і пашанай мірную і шчаслівую Беларусь". Ён папрасіў Маці Божую дапамагчы "зрабіць перазагрузку нашага жыцця, каб Бог, а не злы дух быў у яго цэнтры".
Арцыбіскуп дадаў, што ля абраза Панны Марыі "збіраемся, каб у гэты неспакойны, напоўнены завірухамі і небяспечнымі выклікамі час прасіць Яе апекі для нас і нашай Бацькаўшчыны".
Related items
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ля храма Труны Гасподняй упалі аскепкі іранскай ракеты: базіліку могуць не адкрыць да Вялікадня
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
«Каб вайной не ішоў брат на брата». У Мінску католікі зладзілі набажэнства-перфоманс