Піша блогі, прыгожа спявае. Што вядома пра новага каталіцкага Мітрапаліта
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ім стаў 52-гадовы біскуп, які дагэтуль служыў на Гродзеншчыне
14 верасня, калі Каталіцкая царква адзначае свята Узвышэння Святога Крыжа, абвешчана аб рашэнні Папы Рымскага Францішка пра прызначэнне арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага - кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкай царквы ў Беларусі. Ім стаў 52-гадовы біскуп Юзаф Станеўскі, які дагэтуль займаў пасаду дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі.
Біскуп Станеўскі акрамя ўсяго іншага - блогер. Ён часта выступае ў каталіцкай прэсе з блогамі на розныя духоўныя і сацыяльныя тэмы. Глядзіце таксама: "Да слёз". Знайшлося відэа выканання біскупам Станеўскім песні пра маму.

Нагадаем, доўгія гады пасаду Мітрапаліта займаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Аднак пасля дасягнення 75-гадовага ўзросту, паводле Кодэкса кананічнага права, іерарх падаў прашэнне аб адстаўцы, і Пантыфік прыняў ягоную просьбу аб сыходзе на пенсію. Часова выконваючым абавязкі кіраўніка архідыяцэзіі быў прызначаны біскуп Казімір Велікаселец, які яшчэ раней перакрочыў 75-гадовы ўзрост.
Паводле vaticannews.va/be
Related items
-
Вызваленых святароў прывезлі з Беларусі ў Ватыкан
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Унікальную серыю ікон стварае майстар крыжа Ефрасінні Полацкай. Сцвярджаецца, што праз адну ўжо здараліся цуды
-
На выратаванне вядомага касцёла дзяржава так і не знайшла грошай і звярнулася да грамадзян
-
Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган